18 чэрвеня 1933 г. адбылася канферэнцыя настаўнікаў Брагінскага раёна. Калі вы ведаеце, дзе яна праходзіла, а таксама хто прымаў у ёй удзел, пакіньце, калі ласка, каментар ніжэй. Спадзяемся, фотаздымак дапаможа аднавіць памяць пра гэту падзею.
Людзі
Раздел: Люди
Гісторыя суседніх семляў заўсёды цесна пераплеценая: перамяшчаюцца межы, пераязджаюць людзі, адбываюцца агульныя для ўсіх падзеі. Таму гэтая публікацыя пашырае межы, якія былі першапачаткова прапанаваныя для гэтага раздзела, і прысвячаецца чалавеку, чый лёс быў цесна пераплецены з суседняй Лоеўшчынай.
Яўген Уладзіміравіч Клумаў - хірург, урач па прызванні, напачатку ХХ стагоддзя служыў земскім доктарам у Рэчыцкім павеце, куды ў той час уваходзілі і Лоеў, і Брагін.