Краязнаўчая ініцыятыва па пошуку старых фотаздымкаў і збору ўспамінаў

Шаноўныя жыхары, ураджэнцы и перасяленцы з Брагінскага і Лоеўскага раёнаў!

Асацыяцыя сямейных клубаў Брагінскага і Лоеўскага раёнаў запрашаюць Вас прыняць удзел у краязнаўчай ініцыятыве па збору старых фотаздымкаў.

Вынікам ініцыятывы стане перасоўная фотавыстава «Наш раён на старых фотаздымках» і аднаймены альбом, куды ўвойдуць фотаздымкі да 1990 г., якія адлюстроўваюць сямейнае жыццё, людзей за работай, падчас навучання, на адпачынку, дзяцей, моладзь, сталых людзей, гарадскія і вясковыя краявіды, сцэны штодзённага жыцця, партрэты людзей, якія пакінулі па сабе добрую памяць, і шмат што яшчэ.

Ініцыятыва будзе праводзіцца ў два этапы:

  1. Восень 2016 г.

цыкл неформальных сустрэч, дзе ўладальнікі старых фотаздымкаў змогуць распавесці пра абставіны і падзеі, з якімі звязаныя фатаграфіі, а таксама ўзгадаць людзей, якія адлюстраваны на стужцы. Дасланыя фотаздымки будуць прадстаўлены лідэрамі ініцыятывы.

Сустрэчы будуць адбывацца напрацягу кастрычніка і лістапада 2016 года

  1. Вясна – лета 2017 г.

Конкурс эсэ і краязнаўчых даследванняў па гісторыі роднага горада (вёскі) на аснове старых фотаздымкаў і ўспамінаў мясцовых жыхароў рознага часу. Пераможцы конкурсу змогуць прадставіць свае работы на навуковым семінары па гісторыі і культуры рэгіёна і апублікаваць іх у выніковым зборніку матэрыялаў.

Адкрыццё выставы «Наш раён на старых фотаздымках» мяркуецца правесці ў другой палове мая 2017 г.

На адкрыцці выставы плануецца рэтра-канцэрт, куды ўвойдуць папулярные мелодыі мінулых гадоў. Праграма канцэрта будзе фарміравацца зыходзячы з успамінаў старажылаў рэгіёна пра музычнае афармленне жыцця ў мінулым.

Калі ў Вас захаваліся старые фатаграфіі або Вы памятаеце нешта цікавае пра жыццё гарадоў, мястэчак і вёсак раёнаў, прыходзьце на сустрэчы, тэлефануйце ці пішыце. Будзем рады любому водгуку!

Кантактныя асобы і адрасы электроннай пошты:

Брагін        malvalan@tut.by, +375 29 186 24 37 Антаніна МІкалаеўна,
                   +375 44 7935442, +375 29 7373742 Алена Аляксандраўна

Буркі           foto-burki@tut.by +375 29 360 03 34 Петр Міхайлавіч

Камарын      alarceva@bk.ru +375 44 799 55 89 Ала Анатольеўна

Іолча         ioltscha@tut.by +375 44 557 74 17 Таццяна Іванаўна

Мікулічы   gananaiko@yandex.by, +375 44 796 93 00 Надзея

Лоеў           post.da.ksenii@gmail.com, +375 44 546 61 84 Ксенія

Фатаграфія ўзята са старонкі
http://www.radzima.net/ru/image_preview/4916.html