Правядзем лета з розумам!

Семейный клуб: 

Сямейны клуб "Натхненне" запрашае ўсіх жадаючых у Брагінскі гістарычны музей за натхненнем і новымі ведамі.

Кожную сераду і пятніцу да канца лета сябры клуба будуць праводзіць інтэрактыўныя заняткі і майстар-класы, падчас якіх вы навучыцеся рабіць лялькі-абярэгі, чытаць традыцыйны арнамент, зможаце зрабіць уласны рушнік, даведаецеся пра брагінскі народны абраз, навучыцеся рабіць вясельны абярэг "вёльцы". Таксама вы зможаце пазнаёміцца з найбольш унікальнымі прадметамі з калекцый музея і паслухаць захапляльныя легенды і паданні Брагінскага края.

Прыходзьце сами, з роднымі і сябрамі.

Куды: Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй

Калі: кожная серада і пятніца да канца лета

Тэлефон для даведак: 2 11 21