Праграма мерапрыемстваў 21-24 красавіка 2016 года

У сувязі з 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС сямейныя клубы Брагінскага раёна пры садзейнічанні ГА "Беларускі зялёны крыж" і фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу ініцыіруюць і праводзяць шэраг мерапрыемстваў з удзелам мясцовых жыхароў і запрошаных гасцей.

Цягам трох дзён з 21 па 24 красавіка кіраўнік і эксперты праекта "Развіццё патэнцыяла сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі" будуць прымаць актыўны ўдзел у мерапрыемствах сямейных клубаў па падрыхтоўцы раённага свята "Брагінскі кірмаш", аказваць дапамогу ў іх арганізацыі  і правядзенні.

21 красавіка

Клуб «Натхненне». Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй

15.00 Музейныя сустрэчы:

Мікалай Пятровіч Мельнікаў «Экспедыцыі па эвакуацыі прадметаў культуры і быта з зоны адсялення. Як гэта было» Успаміны і роздум

Фёдар Аляксандравіч Сарока. Прэзентацыя адрэстаўраванага абраза-трыпціха «Дэісус» з царквы Св. Мікалая г.Брагіна

Ганна Альбертаўна Выгонная «Вяртанне «Батлейкі» на Брагіншчыну». Размова пра планы і перспектывы праекта.

18.00 Репетыцыя музейнага тэатра. (Праводзіць Г.А. Выгонная)

Клуб «Сад мары» в. Пераносы

18.00 Агляд эксперыментальнага ўчастка для арганічнага вырошчвання

22 красавіка

Клуб «Матулін рушнік» в. Буркі, клуб «Мікуляначка» в. Мікулічы

10.00 Сустрэча з кіраўнікамі і ўдзельнікамі клубаў, абмеркаванне працэса падрыхтоўкі да фестывалю «Брагінскі кірмаш»

Клуб «Натхненне». Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй

10.00 Планавы занятак у межах праграмы «Батлейка на Брагіншчыне». (Праводзіць Г.А. Выгонная)

23 красавіка

Камарынская сярэдняя школа. г.п. Камарын

11.00 Раённы «Экалагічны турнір».

Клуб «Мікуляначка» в. Мікулічы

11.00 Памінальныя мерапрыемствы з удзелам цяперашніх і былых жыхароў раёна

Майстар-клас для дзяцей Брагінскага раёна, якія малююць «Былінны час і Мікулічы». Праводзіць мастак Марта Шматава

Клуб «Натхненне». Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй

16.00 Сустрэча з мастакамі і фатографамі, чые работы прадстаўлены на выставе «Энергія жыцця. Чарнобыль. 30 гадоў»

Генеральная рэпетыцыя спектакля «Легенда пра каханне»

Аграсядзіба «Вішанька», в.Тельман

18.00 Экскурсія па парку XVIII ст. Адкрыццё аграсядзібы.

24 красавіка

Брагінскі раённы дом культуры

11.30 Адкрыццё выставы «Энергія жыцця. Чарнобыль. 30 гадоў»